Размяшчэнне ядзернай зброі РФ у Беларусі створыць новую хвалю напружанасці і дэстабілізацыі ў Еўропе, адзначылі ў літоўскім ведамстве.
«Мы ўважліва сочым за сітуацыяй вакол заявы прэзідэнта Расіі аб планах Расіі размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю і разглядаем гэта як чарговую спробу двух непрадказальных дыктатарскіх рэжымаў пагражаць сваім суседзям і ўсяму еўрапейскаму кантыненту.
Гэта адчайныя крокі Пуціна і Лукашэнкі, каб стварыць чарговую хвалю напружанасці і дэстабілізацыі ў Еўропе. Такія дзеянні яшчэ больш уцягваюць Беларусь у вайну з Украінай і супрацьстаянне з дэмакратычным светам. Беларусь, якая ўсё больш губляе суверэнітэт, падтрымлівае і дапамагае агрэсіі Расіі, усё больш інтэгруецца ў расійскія вайсковыя пляны, з'яўляецца дадатковым фактарам рызыкі для Балтыйскага рэгіёна.
Разам з еўраатлантычнымі партнёрамі Літва будзе вырашаць, як рэагаваць на гэтыя мілітарысцкія планы расійскага і беларускага рэжымаў.
У якасці аднаго з захадаў рэагавання Літва будзе заклікаць да новых санкцый», — гаворыцца ў паведамленні МЗС Літвы.





