Пажылая пара загінула ў Барысаве з-за атручэння чадным газам
У Барысаве два чалавекі загінулі ад атручэння чадным газам, паведамляе БелТА.
Інфармацыю пра двух загінулых чалавек — мужчыны 1943 года нараджэння і яго жонкі 1947 года нараджэння — у МНС атрымалі вечарам 26 сакавіка. Іх знайшлі ў лазні на тэрыторыі прыватнага дома.
Як мяркуецца, пенсіянеры памерлі ад атручэння чадным газам.