Варвару і яе мужа Паўла затрымалі ў сярэдзіне снежня ў Мінску — пасля вяртання ў Беларусь на лячэнне. Па даных прапагандысцкіх крыніц, сям'я два гады жыла за мяжой, а па вяртанні ў Беларусь іх затрымалі за ўдзел у пратэстах 2020 года, дзейнасць «у складзе дыяспар» і негатыўныя каментары ў інтэрнэце.
Спачатку мужа і жонку асудзілі паводле адміністрацыйнага арышту, але Варвара пасля «сутак» на волю так і не выйшла — супраць яе завялі крымінальную справу і перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага.





