«Усе фармальнасці завершаныя, і сёння мы можам афіцыйна абвясціць пра пачаткак яго працы», — сказаў Сяргей Алейнік, маючы на ўвазе пасольства Зімбабвэ ў Мінску.

Афіцыйны візіт кіраўніка МЗС Зімбабвэ ў Беларусь праходзіць 26—30 сакавіка. 

Сяргей Алейнік заявіў, што беларускі бок задаволены дынамікай развіцця адносін з гэтай афрыканскай краінай, якую ў канцы студзеня наведаў з афіцыйным візітам Лукашэнка. Адкрыццё ж зімбабвійскага пасольства адлюстроўвае, маўляў, агульныя трэнды.

«Летась сетка нашых замежных устаноў была аптымізаваная. Мы скарацілі нашу прысутнасць у краінах Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі і павялічылі дыпламатычную прысутнасць у краінах так званай далёкай дугі», — заявіў Сяргей Алейнік.

Чытайце таксама:

Першая лэдзі Зімбабвэ прыедзе ў Беларусь

Мясцовыя СМІ: Лукашэнка прыязджаў у Зімбабвэ па літый

Доля Зімбабвэ ў эканоміцы Беларусі мізэрная. Чаму тады прапаганда надае столькі ўвагі візіту Лукашэнкі ў гэтую краіну?

Лукашэнка хоча зрабіць беларускі гандлёвы хаб у Зімбабвэ. Але гэта не тое месца, «дзе нас не ведаюць»

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0