Фота: mfa.lt
Наталля Пінчук найперш падзякавала Ландсбергісу за тое, што літоўская дзяржава ўжо зрабіла і робіць. Яна гаварыла пра патрэбы медычнай і іншай гуманітарнай дапамогі для палітвязняў, а таксама пра патрэбу працягваць візавую і іншую дапамогу для беларусаў, вымушаных з’ехаць са сваёй краіны, ратуючыся ад палітычнага пераследу.
Кіраўнік МЗС Літвы, у сваю чаргу, заявіў, што яго краіна шмат зрабіла і будзе працягваць рабіць для беларусаў, якія цярпяць ад палітычнага пераследу на радзіме, і будзе працягваць выдаваць візы, хоць часам гэта зрабіць складана, бо ў Мінску застаўся толькі адзін літоўскі дыпламат.
Габрыэлюс Ландсбергіс таксама расказаў пра ролю Літвы ў фармаванні пазіцыі Еўрасаюза адносна Беларусі.
З 20 па 31 сакавіка ў Варшаве і Вільні праходзяць «Тыдні салідарнасці» з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім і з іншымі беларускімі палітвязнямі.
Чытайце таксама:
У Вільні прэзентуюць кнігу «Алесь Бяляцкі» з удзелам жонкі нобелеўскага лаўрэата
Прэм'ер Польшчы сустрэўся з Наталляй Пінчук — жонкай Алеся Бяляцкага





