Вайсковаабавязаныя падчас збораў. Фота: агенцтва «Ваяр»
«На падставе пастановы Савета Міністраў штогод на мерапрыемствы па зборах вызначаецца пэўная колькасць вайсковаабавязаных <…>. Колькасць вайсковаабавязаных, якіх прызавуць на зборы ў гэтым годзе, роўная колькасці, якая была ў папярэдніх, 2021 і 2020, гадах. Гэта 9 тысяч чалавек, што азначае, што ў нас нічога не памянялася. Сёлета будзе прызвана на зборы столькі ж, колькі ў мінулым і пазамінулым гадах», — сказаў Ігнацік у інтэрв'ю, распаўсюджаным у сераду абаронным ведамствам.
Чытайце таксама:
Міністэрства абароны скончыла першыя ў гэтым годзе зборы з вайсковаабавязанымі





