Паліцэйскія з Кемпна 10 сакавіка затрымалі 49-гадовага беларуса, які падазраецца ў шэрагу крадзяжоў у крамах. Мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён карыстаўся няўважлівасцю прадаўцоў і краў розныя тавары. Зараз яму можа пагражаць да пяці гадоў пазбаўлення волі.
— Яго здабычай былі розныя тавары з магазінаў, у асноўным бытавая хімія, электраінструменты і прадукты, — паведаміў прадстаўнік паліцыі Кемпна Рафал Страмоўскі.
Паліцэйскія выйшлі на беларуса пасля крадзяжу ў адной з крамаў у Кемпне, пра што паведамілі прадаўцы. У магазіне былі ўсталяваныя камеры відэаназірання, дзякуючы якім паліцыянты і ўстанавілі асобу злодзея. Праз некаторы час яго затрымалі — ім аказаўся 49-гадовы беларус. Пры ператрусе ў яго кватэры супрацоўнікі канфіскавалі большую частку крадзенага.
Праз тыдзень беларус публічна выбачыўся перад жыхарамі горада Кемпна (у якім пражывае каля 15 тысяч чалавек): «Я прашу прабачэння перад супольнасцю жыхароў Кемпна за крадзяжы, якія я здзейсніў на тэрыторыі павета. Я зразумеў сваю памылку, я хачу сумленна працаваць і жыць тут. Прашу прабачэння, гатовы панесці заслужанае пакаранне за свае ўчынкі. Беларус, 49 гадоў».
Чытайце таксама:
У Польшчы п'яны беларус заехаў на фуры проста ў сцяну будынка
П'янага беларуса на фуры затрымалі спачатку ў Нідэрландах, а потым у Германіі





