Аляксандра затрымалі 13 сакавіка, пазней яму прызначылі 10 сутак арышту. У мужчыны і ягонай жонкі Алены сілавікі забралі тэлефоны, паведамляе «Вясна».

Пасля выбараў Шарабайку некалькі разоў саджалі на суткі за ўдзел у пратэстах і за бел-чырвона-белы сцяг на доме.

У ліпені 2021 яго затрымлівалі на трое сутак «па падазрэнні ў злачынстве».

Падтрымайце Аляксандра грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі: СІЗА-2, 210026, Віцебск, Гагарына, 2, Шарабайка Аляксандр Міхайлавіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?