Як піша «Вясна», суддзя Дзмітрый Карсюк прызначыў яму 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічынь. Таксама па гэтай справе да трох месяцаў арышту за «неданясенне аб злачынстве» асудзілі Дзмітрыя Марцінкевіча.
Нагадаем, здарэнне адбылося ў ноч з 7 на 8 студзеня 2022 года недалёка ад будынка Цэнтральнага РУУС Мінска. Пазней СК паведаміў пра затрыманне 45-гадовага мінчука, які нібыта меў дачыненне да падрыву аўто, а таксама да пашкоджання «Табакеркі» і урны для смецця на Старавіленскім тракце.
Чытайце таксама:
Што вядома пра мужчыну, якога вінавацяць у падрыве аўто каля Цэнтральнага РУУС?
«Выканаўца, імаверна, былы вайсковец». Эксперт разабраў відэа падрыву міліцэйскай машыны
МУС пацвердзіла падрыў міліцэйскага аўто каля РУУСа. Падазраванага затрымалі





