Юлію затрымалі 30 верасня 2021 года ў Крупках. Да затрымання яна працавала бібліятэкаркай і выхоўвала сына. Мінскі абласны суд 18 ліпеня прызначыў дзяўчыне два гады калоніі агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК) і абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК).
20 чэрвеня 2022 года КДБ унёс Юлію ў спіс «асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».
З кастрычніка 2022 года Юлія пачала адбываць тэрмін у гомельскай жаночай калоніі 4. Палітзняволеная цалкам адбыла пакаранне і 30 сакавіка выйшла на волю.





