Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка. Скрыншот відэа

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зрабіў гэтую заяву 31 сакавіка на Бучанскім саміце ў Кіеве, у якім удзельнічалі прэзідэнт Малдовы Мая Санду, прэм'ер-міністры Славакіі, Славеніі і Харватыі — Эдуард Хегер, Роберт Галаб і Андрэй Пленкавіч. Яны 31 сакавіка прыехалі ва Украіну і пабывалі ў Бучы ў гадавіну яе дэакупацыі. Відэа свайго выступу кіраўнік украінскай дзяржавы апублікаваў у тэлеграме.

«Ён ужо не вырашае, якая зброя знаходзіцца на яго тэрыторыі», — адзначыў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны чарговы раз падкрэсліў, што калі Украіна цяпер не зможа выстаяць і падзе, то прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пойдзе далей на захад.

«Я так адкрыта лічу, таму так кажу. Але пры дапамозе нашых сяброў і партнёраў наша армія будзе стаяць і змагацца за тое, што нам трэба, — гэта перамога і наша незалежнасць», — рэзюмаваў ён.

Акрамя гэтага, Зяленскі мяркуе, што публічна агучаныя намеры Расіі размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю кажуць пра тое, што перамовы Уладзіміра Пуціна і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна не былі дастаткова паспяховымі. З яго слоў, гэта неабходна Пуціну, каб прадэманстраваць Кітаю сваю суб'ектнасць, якую Расія ў рэальнасці пад кіраўніцтвам Пуціна ўжо цалкам страціла.

Чытайце таксама:

«Я пра гэта настойліва вёў перамовы з Пуціным». Лукашэнка пра намер размясціць ядзерную зброю

«Будзе двайная кнопка». Рашэнне аб прымяненні ядзернай зброі Беларусь і РФ прымуць сумесна — генеральны сакратар СНД

Расія па просьбе Лукашэнкі размесціць у Беларусі ядзерную зброю

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7