У пятніцу ўвечары турэцкі парламент ратыфікаваў сяброўства ў НАТА Фінляндыі. Турцыя стала апошняй краінай з 30 членаў Паўночнаатлантычнага альянсу, якая ўхваліла ўступленне Фінляндыі ў гэты ваенна-палітычны блок.
Фінляндыя і Швецыя падалі заяўкі на ўступленне ў НАТА ў мінулым годзе разам, але прыняцце абедзвюх краін у альянс зацягвалася, бо парламенты Турцыі і Венгрыі доўгі час адкладвалі ратыфікацыю заявак дзвюх краін.
Столтэнберг адзначыў, што Швецыя можа далучыцца да альянсу ў ліпені, у перыяд паміж парламенцкімі выбарамі ў Турцыі, якія пройдуць 14 мая, і самітам у Вільні, прызначаным на 11 ліпеня. Венгрыя таксама яшчэ не ратыфікавала заяўку Швецыі, аднак галоўнай перашкодай для далучэння гэтай краіны да альянсу лічыцца Турцыя.
Турцыя абвінавачвае Швецыю ў падтрымцы курдскіх груповак. Таксама яе раздражненне выклікала спаленне асобніка Карана ў Стакгольме, з-за чаго перамовы паміж Швецыяй і Турцыяй аб членстве ў НАТА на пачатку года былі часова прыпыненыя. Аднак у сакавіку перамовы аднавіліся.
Енс Столтэнберг заўважыў, што пасля далучэння Фінляндыі і Швецыі да НАТА 96% насельніцтва ЕС будзе жыць у краінах альянсу. Не будуць сябрамі альянсу толькі Аўстрыя, Ірландыя, Кіпр і Мальта.
Чытайце таксама:
Сахашчык: Краінам НАТА нельга недаацэньваць заяву Пуціна
У НАТА асудзілі безадказную ядзерную рыторыку Пуціна
НАТА разглядае варыянт размясціць каля межаў з Расіяй да 300 тысяч сваіх вайскоўцаў





