Фота тут і далей: realt.by

Фота тут і далей: realt.by

Узімку 2021 года Мінгарвыканкам перадаў у арэнду кампаніі «БелГлобалГарант» два ўчасткі агульнай плошчай каля 2,6 гектара на месцы аўтастаянкі паміж Рэспубліканскім цэнтрам алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе і праспектам Пераможцаў. 

Тады ж тут пачалі будаваць шматфункцыянальны комплекс. Яго праект першапачаткова распрацоўвала «Творчая майстэрня 7». Ён быў такім:

Канчатковы ж праект будынка распрацавала кампанія Viaset. У выніку ён будзе вось такім:

Цяпер будаўніцтва ўжо на фінішнай стадыі. Візуальна комплекс на 32 тысячы квадратных метраў амаль гатовы. Праўда, здаць яго павінны былі яшчэ ў верасні 2022 года.

Будынак уяўляе сабой тры аўтаномныя корпусы, у якіх размесцяцца 40 офісаў класа А: на змену калідорнаму размяшчэнню тут прыходзіць апартаментнае з двухбаковым асвятленнем.

Будзе пабудаваны паркінг. Па суседстве з комплексам месціцца Рэспубліканскі цэнтр тэніса, таму над паркінгам пабудуюць шэсць тэнісных кортаў. Будаўніцтва кортаў, дарэчы, было адной з умоў перадачы «БелГлобалГаранту» зямельных участкаў.

Пад будынкам пабудуюць і падземны паркінг. З яго можна будзе трапіць у хол комплексу, не выходзячы на вуліцу. На цокальным паверсе размесцяцца пяць крам.

Сяргей Цяцерын часта суправаджае Аляксандра Лукашэнку ў паездках і зборы кавуноў, яго называюць асабістым масажыстам беларускага дыктатара. 

Чытайце таксама:

Участак у Белавежскай пушчы прадалі з аўкцыёну за 40 тысяч рублёў

«Найлепшы загарадны дом у Беларусі, прэміум-клас!» Якія дамы прадаюць на беразе Нарачы

«Абмеркавалі, вырашылі — пагналі!» Пабудавалі модную трохвугольную хату-шале ўсяго за паўгода

Клас
3
Панылы сорам
26
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
26