Дарʼя Траэпава з мужам Дзмітрыем Рылавым. Рылаў — член Лібертарыянскай партыі РФ

Дарʼя Траэпава з мужам Дзмітрыем Рылавым. Рылаў — член Лібертарыянскай партыі РФ

Па даных «Фантанкі», расійскія сілавікі правялі ператрус у кватэры Трэпавай. З кватэры вывелі жанчыну. Верагодна, гаворка можа ісці пра маці Дарʼі.

«Сілавікі вывелі з параднай маці дзяўчыны. Яе павезлі ў аддзяленне. Працэсуальны статус жанчыны няясны», — удакладніла выданне ў Telegram-канале.

Раней СМІ паведамілі, што сілавікі затрымалі Дарʼю Трэпаву па падазрэнні ў забойстве прапагандыста Татарскага.

Колькасць пацярпелых пры выбуху ў кавярні ў Санкт-Пецярбургу вырасла да 32 чалавек.

2 красавіка ў цэнтры Пецярбурга адбыўся выбух у кавярні, якая раней належала заснавальніку групоўкі «Вагнер» Яўгену Прыгожыну, загінуў «ваенкар» Уладлен Татарскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?