Яны згадалі, што ў гэтым годзе спаўняецца 500 гадоў першаму выданню знакамітай «Песні пра зубра» Мікалая Гусоўскага, што «лёс самога еўрапейскага зубра роўна 100 гадоў таму аказаўся літаральна на валаску. На пачатку 1923-га ў свеце было толькі 52 асобіны», аднаўлялі папуляцыю «год за годам, крок за крокам».

«І, здавалася, сёння будучыні гэтага еўрапейскага «цара звяроў» нічога не пагражае. Але ў справу ўмяшалася палітыка Варшавы — недальнабачная і бесчалавечная. Агароджа, якую палякі ўзвялі на мяжы па-жывому, літаральна «разрэзала» пушчу напалову. Яшчэ трохі — і карпатлівую векавую працу давядзецца пачынаць спачатку», — кажуць аўтары.

Карэспандэнты малююць сумную карціну.

«Урокі мінулага ўлічылі, відаць, не ўсе, і папуляцыю чырвонакрыжніка зноў паставілі пад пагрозу. Спачатку нявінныя лёсы калечыла калючка-канцэрціна. За год на беларуска-польскай мяжы ад яе загінулі амаль 40 жывёлін. Відаць, і гэтага было мала.

Па тым боку плота вырашылі гуляць па-буйному. І гэтую праблему ўжо не схаваеш. 185 км у даўжыню і 5,5 метраў у вышыню, частка хаваецца пад зямлёй. Але галоўная бяда — куды глыбей.

У прыроды няма паняцця нацыянальнасці ці дзяржаўных меж.

Ёсць толькі вечны кругазварот жыцця. І гэтае жыццё падзялілі на «да» і «пасля». Польская пяціметровая сцяна, жалезная заслона або плот ганьбы. Называць агароджу можна па-рознаму. Толькі эколагі аднагалосныя — такія абмежаванні могуць паставіць пад пагрозу генафонд, прычым не толькі зуброў.

У адзіным ацалелым астраўку першабытнай расліннасці Еўропы зараўлі будаўнічыя машыны, капалі катлаваны. Усё, што стагоддзямі існавала як адзіны арганізм, у сэрцы рэліктавага лесу рассеклі напалову», — кажуць аўтары.

Яны нагадваюць, што «ўмоўная драцяная загарода на пушчанскай мяжы была і раней, яшчэ з часоў СССР. Яе называлі «празрыстай».

«Жывёлы маглі прарваць, пераскочыць, пралезці, увогуле, міграваць у абодва бакі. Цяпер жа новая канструкцыя на мяжы — непераадольная для ўсіх».

АНТ звяртае ўвагу на тое, што «ўрон дзікай прыродзе будзе заўважны не адразу».

«Па прагнозах вучоных, паступова зменіцца ўзровень грунтавых вод, знізіцца пагалоўе некаторых відаў жывёл. Няўжо яны гэта заслужылі? Ці варта чакаць наступстваў, пакуль не позна іх прадухіліць?» — кажуць на АНТ.

Чытайце таксама:

«Калі Пачобута адпусцяць заўтра, то пераход у «Баброўніках» будзе адкрыты паслязаўтра», — кіраўнік МУС Польшчы

Мінск запрасіў сустрэчу з затрыманымі ў Польшчы беларусамі

Лукашэнка адказаў, на каго гатовы абмяняць палітвязня Пачобута

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?