Рэгулятар растлумачыў гэтае рашэнне. «Інфляцыя прадаўжае фармавацца паблізу чаканай траекторыі. У лютым 2023 года гадавы прырост спажывецкіх цэн запаволіўся да 11,7 працэнта пры 12 працэнтах на месяц раней. Трэндавая інфляцыя таксама дэманструе ўстойлівую дынаміку да запаволення. У лютым 2023 года яна склала 8,9 працэнта пры 9,2 працэнта ў папярэднім месяцы. Пасля выхаду ў сакавіку 2023 года гадавога паказчыка інфляцыі на адназначную велічыню тэндэнцыя запаволення тэмпаў росту спажывецкіх цэн прадоўжыцца і ў другім квартале 2023 года», — адзначылі ў Нацбанку.

Таксама паведамляецца, што па-ранейшаму захоўваецца шэраг праінфляцыйных рызык, дынаміка якіх патрабуе павышанай увагі.

Сярод іх — узровень інфляцыйных чаканняў, інтэнсіўнасць ажыццяўлення зберажэнняў у нацыянальнай валюце, а таксама паскораны рост актыўнага складніка грашовай масы. «Цяпер гэтыя рызыкі ацэньваюцца як умераныя», — падкрэслілі ў Нацбанку.

Наступныя рашэнні па стаўцы рэфінансавання Нацбанк будзе прымаць з улікам фактычнай і чаканай дынамікі інфляцыі, а таксама ацэньваючы рызыкі з боку ўнутраных і знешніх умоў і рэакцыі на іх фінансавых рынкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?