Срэбраны прызёр Алімпіяды-2008 і чэмпіён Еўропы-2014 Андрэй Краўчанка. Калаж: «Трыбуна»

Срэбраны прызёр Алімпіяды-2008 і чэмпіён Еўропы-2014 Андрэй Краўчанка. Калаж: «Трыбуна»

«Зрабілі мне 5 аперацый на назе, амаль месяц праляжаў у шпіталі. Зрэзалі мне кавалак скуры. Цяпер усё добра, я пачаў пакрыху рухацца, ужо амаль магу прабегчы 3 кіламетры без прыпынку, што вельмі добра пасля ўсяго гэтага. Цяпер я раблю шмат практыкаванняў, крок за крокам я аднаўляюся», — распавёў Краўчанка.

Цяпер вольны спартовец, паводле выдання, ідзе на папраўку і нават дэманструе, як за паўтара месяца трэніроўкамі змог палепшыць свой фізічны стан.

Андрэй Краўчанка пасля выбараў-2020 адным з першых сярод спартсменаў выступіў на баку народа. Потым быў удзел у пратэстах, 10-дзённы арышт, галадоўка ў падтрымку палітвязняў і ад’езд з Беларусі.

Чытайце таксама:

Спартовец Андрэй Краўчанка: У мяне падпісанты праўладнага ліста пытаюцца, як ім выехаць за мяжу

«Бацька пытаўся, ці не прыгнятаюць мяне нацысты». Лёгкаатлет Андрэй Краўчанка — пра цэны і звычаі ў Германіі, крыўдны бан і баязліўцаў у КДБ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?