Пшыдач адзначыў, што, паводле яго інфармацыі, працэс завяршыўся ў частцы перадачы першай часткі самалётаў.

Падчас візіту прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ў Польшчу 5 красавіка будзе ісці размова аб перадачы іншых адзінак авіяцыі.

Пшыдач не ўдакладніў, колькі самалётаў атрымала Украіна ў першай партыі. Але прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 16 сакавіка анансаваў перадачу Украіне чатырох МіГ-29 у найбліжэйшыя дні.

17 сакавіка ўрад Славакіі на пазачарговым пасяджэнні прыняў рашэнне перадаць Украіне 13 знішчальнікаў МіГ-29. Першыя чатыры з іх ужо адправілі ва Украіну.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?