Агулам за гэтыя дні затрымалі каля 45 чалавек, але большую частку адпусцілі, некаторых пакінулі ў мясцовым РАУСе чакаць судоў па адміністрацыйных артыкулах. Мясцовыя жыхары моцна запалоханыя і баяцца нешта казаць, просяць не раскрываць прозвішчы тых, хто трапіў пад «хапун».

Паводле мясцовых жыхароў, ператрусы і затрыманні з 1 красавіка ладзяць супрацоўнікі САХРа і АМАПа.

Прыходзяць да тых, хто 31 сакавіка праязджаў з раніцы і да моманту выяўлення прылады каля месца здарэння, а таксама да тых, каго раней затрымлівалі па палітычных матывах.

Увечары 1 красавіка дзяржынскія ўчастковыя хадзілі па людзях з «нейкага свайго спісу» і праглядалі іх тэлефоны.

Паведамляецца, што сілавікі правяраюць не толькі жыхароў Дзяржынска, але і навакольных вёсак, такіх як Навасёлкі, Энергетыкаў, Петкавічы.

Толькі 1 красавіка ў Дзяржынску правялі каля 30 ператрусаў.

«Ператрусаў шмат, затрымліваюць не ўсіх: праводзяць ператрус, спампоўваюць інфармацыю з тэлефона, многіх адпускаюць, нават нічога не вымаючы.

Аднаго чалавека выводзілі з дому з пакетам на галаве і ў кайданках. Многіх правяраюць, таму што яны трапілі на камеры відэаназірання на ўездзе ў Дзяржынск. Пытаюцца, навошта і куды ездзіў.

Па некаторых адрасах хадзілі ўчастковыя, правяралі тэлефоны, амаль усім ставілі нейкі бот, падаецца, «Магніт» называецца, але і правяралі падпіскі, лайкі, прагляды, перапіску. Некалькі чалавек распавялі, што ім усталявалі маячкі на машыны», — распавядаюць мясцовыя.

Паводле інфармацыі мясцовых жыхароў, за гэтыя дні агулам было затрымана каля 45 чалавек, але частку адпусцілі. Па недакладных даных, у РАУС знаходзіцца каля 10 чалавек.

Суды павінны адбыцца сёння пасля абеду, але ў судзе нічога дакладна не паведамляюць, адказваюць: «Калі атрымаецца, тады суды і пройдуць».

У раскладзе суда Дзяржынскага раёна на сайце Вярхоўнага суда сёння адміністрацыйныя працэсы над затрыманымі не значацца.

У панядзелак, 3 красавіка, у Дзяржынску працягнуліся ператрусы, але «такой актыўнасці няма, як у суботу».

«Сёння былі адзінкавыя выпадкі, калі некаторыя людзі не выходзілі на сувязь. Пры гэтым на вуліцах Ціхай, Шарко і Макаўчыцкай былі заўважаныя бусы і людзі ў поўнай экіпіроўцы».

Нумар артыкула Крымінальнага кодэкса, у межах якога праходзяць ператрусы, пакуль невядомы.

Пры першых пастановах было пазначана «выбуховае прыстасаванне», а цяпер — «размяшчэнне муляжа выбуховага прыстасавання».

Чытайце таксама:

«Круцілі, грамілі, фатаграфавалі». Што вядома пра затрыманні ў Ляхавічах, Мёрах, Полацку, Бабруйску, Круглым

Затрымалі прадпрымальніка і заснавальніка баранавіцкай газеты «Шаг»

«Смяротнікам» можна, вам — не, бо вы БЧБ, вам нічога не паложана». Хворую жанчыну затрымалі за лайк яе мужа-нябожчыка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?