З 29 сакавіка змяніўся парадак запісу на падачу дакументаў для атрымання польскіх віз у візавых цэнтрах Брэста, Гродна, Пінска, Баранавічаў і Ліды.
Змены закрануць наступных заяўнікаў:
- іншаземцы, якія жывуць у Беларусі без дазволу на жыхарства;
- непаўналетнія;
- людзі, старэйшыя за 60 гадоў.
Цяпер яны павінны падаваць заяўку на візу па электроннай пошце [email protected].
Запіс па старых адрасах ([email protected] і info[email protected]) для такіх асоб больш не праводзіцца.
На ўсе лісты, атрыманыя да 29 сакавіка, адказ будзе дадзены ў парадку чаргі.
Чытайце таксама:





