У студзені гомельскі валанцёр Ілля Міронаў аднёс заяву ў Следчы камітэт з просьбай адкрыць крымінальную справу ў дачыненні да адыёзнага прапагандыста Рыгора Азаронка.
У тэксце заявы актывіст зазначае, што 18 студзеня на сайце праўладнай тэлекампаніі СТВ быў апублікаваны артыкул, які суправаджаецца відэаролікам «Азаронак: крок насустрач тым, хто хоча вярнуцца — гэта сталінскі крок, гэта магутная воля Лукашэнкі».
У гэтым сюжэце Азаронак, на думку аўтара заявы, здзяйсняе дзеянні, скіраваныя на распальванне нянавісці, варожасці, а таксама прыніжэння годнасці групы асобаў па прыкметах прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы. Міронаў патрабуе прыцягнуць да адказнасці Рыгора Азаронка на падставе артыкула ч. 1 арт. 130 КК РБ.





