Гэта ў значнай ступені фармальная працэдура. Пасля свайго прыбыцця ў суд Трамп здаўся ўладам і быў арыштаваны, бо гэтага вымагае закон.

Пасля гэтага ў яго павінны ўзяць адбіткі пальцаў і сфатаграфаваць. І толькі пасля гэтых працэдур адбудзецца першае слуханне па справе. Упершыню ў гісторыі такое адбываецца ў дачыненні да былога прэзідэнта ЗША.

Абвінаваўчае заключэнне мусіць быць выстаўленае па справе аб дачыненні Дональда Трампа да выплаты 130 тыс. даляраў порнаактрысе Стормі Дэніэлс.

Як і прагназавалася ад пачатку, арышт былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа быў нядоўгім і больш фармальным. Пасля выстаўлення абвінавачанняў ён пакінуў залу суда.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?