«Самалёт па неўстаноўленых прычынах пацярпеў крушэнне ў раёне населенага пункта Бутоўск», — цытуе РІА «Навіны» паведамленне пагранупраўлення ФСБ.

Пілот, як паведамляецца, быў затрыманы расійскімі памежнікамі.

Сяло Бутоўск знаходзіцца на захадзе Бранскай вобласці, прыкладна за 30 км ад мяжы з Чарнігаўскай вобласцю Украіны.

Па словах крыніцы канала Shot, лёгкаматорны самалёт А-22 вытворчасці ўкраінскай кампаніі «Аэрапракт» быў пашкоджаны са стралковай зброі, з-за чаго пілоту прыйшлося зрабіць аварыйную пасадку.

Паведамляецца таксама, што пілот нібыта быў узброены аўтаматам.

Расійскія СМІ адразу выказалі меркаванне, што самалёт павінен быў скінуць бомбу на нафтаправод «Дружба». Пілот сцвярджае, што яго задачай была фотаздымка мясцовасці. 

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
8
Абуральна
4