«Дарагі польскі народ!

Я ўпэўнены, ты ведаеш, што салідарнасць ахоплівае цяпер больш, чым лёс нашых двух народаў. Калі мы з вамі вольныя — гэта гарантыя, што свабода будзе моцнай ва ўсіх нашых краінах-суседзях, у Еўрасаюзе.

Румынія, Славакія, Літва і іншыя краіны Балтыі — усе мацнейшыя, калі мы вольныя.

Калі мы вольныя — гэта гарантыя, што свабода выстаіць у Малдове, не пакіне Грузіі, і прыйдзе — абавязкова прыйдзе — у Беларусь», — сказаў Зяленскі.

У гэтым месцы ўкраінскі прэзідэнт атрымаў моцныя апладысменты: сярод людзей, якія прыйшлі яго слухаць, было шмат беларусаў.

Чытайце таксама:

«Мы цэнім той факт, што ёсць беларуская апазіцыя, але яна нерэлевантная на сёння». Інтэрв'ю з дарадцам Зяленскага

Клас
130
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
4