Фота: сайт ГЦ Diamond City
15 красавіка ў ГЦ «Шчолкаўскі» адкрыецца першы ў Расіі магазін Swed House з таварамі ўласнага брэнда, а таксама аналагамі IKEA. У новай прасторы будуць прадстаўлены тавары для кухні, тэкстыль, мэблевыя аксесуары, а таксама папулярныя «акулы», — сказаў прадстаўнік прэс-службы гандлёвага цэнтра.
Раней кіраўнік Саюза гандлёвых цэнтраў Булат Шакіраў паведаміў ТАСС, што беларускі аналаг IKEA — вытворца Swed House — можа адкрыць 10 крам у Маскве ў 2023 годзе. Ён удакладніў, што ў кампаніі ёсць заводы ў Беларусі, Расіі, Казахстане, Кітаі. Яна вырабляе тавары для дома, мэблю, тэкстыль, падобныя па асартыменце і пераліку да прадукцыі IKEA. Пры гэтым некаторыя пазіцыі, з ягоных слоў, нават каштуюць танней.
Чытайце таксама:
«Еўраопт» прадае тавары з IKEA. «Адкуль яны — наша ўнутраная інфармацыя»
Bershka, Zara і Pull&Bear вяртаюцца ў Расію. Але пад новымі назвамі