У Гомелі затрымалі загадчыка аптэкі — за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
У Гомелі затрымалі загадчыка аптэкі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу, паведаміў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» намеснік начальніка ўпраўлення Генпракуратуры Дзмітрый Брылёў.
Фота ілюстрацыйнае
Паведамляецца, што мужчына на свой тэлефон перазняў «ведамасныя дакументы за подпісам генеральнага дырэктара прадпрыемства» і перадаў іх у адзін з тэлеграм-каналаў, прызнаных экстрэмісцкімі.
Таксама ў эфіры «Беларусь 1» расказалі, што ГУБАЗіК у сакавіку прыйшоў больш чым да 700 чалавек.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ