2 красавіка камандзір Харкаўскага гарнізона Сяргей Мельнік апублікаваў у сваім тэлеграм-канале відэа, якое суправаджаецца подпісам: «Байцы 4-га пагранічнага атрада праводзілі разведку і знайшлі тэхніку акупантаў, асабовы склад, які ўладкоўваў пазіцыі, а таксама грузавыя аўтамабілі. Дзякуючы прафесійнаму ўзаемадзеянню з артылерыстамі, цэль была адразу ж знішчана».

Карыстальнікі твітара вызначылі, што расійскія вайскоўцы, якія трапілі пад абстрэл, размяшчаліся на пазіцыях каля вёскі Цапаўка Белгародскай вобласці, у лесапаласе паблізу фермы за 1,3 кіламетра ад граніцы з Украінай.

Ваенны аглядальнік Bild Юльян Ропке мяркуе, што расійскае войска планавала наступаць з гэтых пазіцый у напрамку Харкава. На думку эксперта, відэа было шмат у чым адрасавана заходнім саюзнікам Кіева, а ўдар ён назваў прэвентыўным.

Клас
53
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2