Камандуючы Аб’яднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны Сяргей Наеў заявіў пра ўзмацненне паветранай абароны зенітна-ракетнымі комплексамі Avenger. Скрын відэа

Камандуючы Аб’яднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны Сяргей Наеў заявіў пра ўзмацненне паветранай абароны зенітна-ракетнымі комплексамі Avenger. Скрын відэа

«Сістэма прызначана для збіцця крылатых ракет і беспілотнікаў ударнага тыпу. Сістэма добрая і эфектыўная», — заявіў Сяргей Наеў.

Паводле яго, гэтыя ракетныя комплексы Украіне перадалі ЗША, а экіпажы праходзілі навучанне ў Нямеччыне.

Як працуюць ЗРК Avenger

Назва зенітна-ракетнага комплексу (ЗРК) перакладаецца з англійскай як «мсцівец». Яго распрацавала амерыканская кампанія Boeing Aerospace Company супольна з General Electric. Гэты самаходны комплекс можа знішчаць паветраныя цэлі на сустрэчных курсах і ўздагон на вышыні 0,5—3,8 кіламетра і адлегласці 0,5—5,5 кіламетра, піша «Свабода».

На ім знаходзіцца два кантэйнеры, у якія змяшчаецца па чатыры ракеты Stinger, а таксама кулямёт і радыёлакацыйная станцыя. Avenger здольны выяўляць цэлі ў любых умовах надвор’я і бачнасці за кошт убудаванага цеплавізара.

Для кіравання ЗРК дастаткова двух вайскоўцаў. Баявая машына можа развіваць хуткасць да больш за 100 кіламетраў на гадзіну і мае запас ходу больш за 500 кіламетраў на адной запраўцы.

Зенітны комплекс Avenger выпускаецца з 1984 года, яго маюць на ўзбраенні арміі ЗША, Кітая, Чылі, Саудаўскай Аравіі і Літвы. 

Клас
59
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2