Беларускія святары Аляксандр Кухта і Георгій Рой прыняты ва Усяленскі патрыярхат

Беларускія святары Аляксандр Кухта і Георгій Рой прыняты ва Усяленскі патрыярхат

Протаіерэй Георгій Рой і іерэй Аляксандр Кухта — святары Беларускай праваслаўнай царквы, якія вымушана выехалі з Беларусі ад пераследу ўлад у сувязі з іх пазіцыяй наконт беларускага палітычнага крызісу і расійскай агрэсіі супраць Украіны. Яны звярнуліся да Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея з просьбай прыняць іх пад свой амафор, бо па меркаваннях сумлення яны не могуць знаходзіцца ў юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхату.

Усяленскі Патрыярх разгледзеў іх прашэнні і прыняў іх пад свой амафор.

На Вялікдзень 2023 года ў Вільні адбудзецца першае набажэнства для праваслаўных беларусаў, дзе будуць служыць новыя святары Усяленскага патрыярхату.

Дэталі пра месца і час здзяйснення набажэнства будуць паведамленыя пазней.

44-гадовы протаіерэй Георгій Рой — аўтарытэтны святар з Горадні. Дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі, у Гродне ён быў настаяцелем спачатку старажытнай Каложы, пасля — Пакроўскага кафедральнага сабора.

30-гадовы іерэй Аляксандр Кухта — самы папулярны праваслаўны відэаблогер Беларусі, аўтар канала «Бацюшка адкажа» з 47 тысячамі падпісчыкаў.

Абодва ў 2020-м асудзілі фальсіфікацыю выбараў і масавыя рэпрэсіі, а ў 2022-м — вайну ва Украіне. 

Чытайце таксама:

Ці ўсякая ўлада ад Бога? Тлумачыць святар

Святар: Беларускую Праваслаўную Царкву перафарматавалі цалкам пад дыктатара 

Каму патрэбен такі малебен, альбо Чаму маўчыць мітрапаліт Веніямін?

«Тое, што я казаў — прапісныя ісціны хрысціянства». Гродзенскі святар у час службы выказаўся пра выбары

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?