Аўтар тэлеграм-канала Aktahon напісаў, што пасля некалькіх зваротаў у мясцовыя органы і Міністэрства культуры, у якіх ён звяртаў увагу на тое, што ў беларускім заканадаўстве не прадугледжаны дэмантаж (знішчэнне) твораў манументальнага мастацтва і што гэта з'яўляецца вандалізмам у яго прамым азначэнні, ён

нарэшце атрымаў ад міністэрства адказ. У ім гаворыцца, што Мінкульт даслаў ліст у Бабруйскі гарвыканкам аб правядзенні рэканструкцыі твора.

Aktahon звяртае ўвагу на тое, што паводле Палажэння аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 года №1372 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў ад 14 студзеня 2022 года № 26),

рэканструкцыя твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва — сукупнасць работ і мерапрыемстваў, накіраваных на выкарыстанне па новым прызначэнні твораў мастацтва і (або) звязаных са змяненнем месца іх размяшчэння.

Такім чынам, зыходзячы з гэтага, бабруйская мазаіка мусіць цяпер быць як мінімум некуды перанесеная — ці ў музей, ці на новы будынак, — а не банальна знішчаная.

Зрэшты, аўтар допісу адмыслова адзначае, што гэтае палажэнне — тое самае, паводле якога Зэльвенскі райвыканкам адмовіўся дэмантаваць помнік Ларысе Геніюш. То-бок у гэтай краіне і пры цяперашнім стаўленні да законаў яно нічога не гарантуе.

Чытайце таксама:

Пад пагрозай знішчэння першая бабруйская мазаіка

З'явілася фота дэмантажу помніка Геніюш у Зэльве

«Вы яго не выкупіце, нават не мучцеся». У райвыканкаме пракаментавалі знікненне помніка Ларысе Геніюш

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве не знясуць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1