Паводле плана, іх павінны былі спыніць яшчэ ў канцы мінулага года, але расійскае ўварванне ва Украіну і энергетычны крызіс прымусіў адкласці гэты крок. Выказваліся меркаванні, што на гэтым фоне варта не проста пакінуць гэтыя рэактары, а запусціць ужо спыненыя.

Але ва ўрадзе настойваюць, што «доўгатэрміновая рызыка атамнай энергетыкі не паддаецца кантролю».

Курт Радлоф, прадстаўнік кампаніі па ўтылізацыі АЭС, кажа: «У цэху дэмантажу мы будзем разбіраць галоўныя элементы, гэта значыць парагенератары і герметычныя карпусы рэактараў, і гэтым мы будзем займацца да 40-х і нават да 50-х гадоў. А дэмантаж дэмантажнага цэха запланаваны на 60-я гады».

Пры гэтым, па даных апытанняў, толькі крыху больш за чвэрць немцаў выступае за адмову ад АЭС. Дзве траціны ж або за захаванне атамнай энергетыкі, або як мінімум за прадаўжэнне тэрміну эксплуатацыі рэактараў. Адзін з аргументаў праціўнікаў закрыцця станцый — каласальны кошт утылізацыі абсталявання і ядзерных адходаў.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0