ДТЗ у Саратаўскай вобласці. Фота: vzsar.ru
Здарэнне адбылося ў 00:54 каля вёскі Тарумаўка. Сутыкнуліся Volkswagen Polo і Volkswagen Crafter. У выніку ДТЗ 29-гадовы кіроўца Volkswagen Polo ад атрыманых траўмаў памёр у медустанове. Абставіны здарэння высвятляюцца.
29-гадовага грамадзяніна Беларусі шпіталізавалі ў цяжкім стане са страсеннем мозгу і траўмай жывата. Яшчэ аднаго 29-гадовага жыхара Беларусі даставілі ў бальніцу ў стане сярэдняй ступені цяжкасці. Акрамя таго, шпіталізавалі жыхароў расійскага горада Маркс: дзвюх жанчын ва ўзросце 50 гадоў і двух мужчын ва ўзросце 51 года.
Чытайце таксама:
Польскія памежнікі затрымалі беларуса з крадзенай машынай коштам у чвэрць мільёна еўра





