На пытанне журналіста Fox News, наколькі разумны Сі Цзіньпін, Трамп адказаў: «Найлепшы ў сваім родзе».

«Ён першакласны чалавек і найлепшы ў сваёй гульні», — сказаў былы амерыканскі лідар. Ён таксама ахарактарызаваў яго як «бліскучага чалавека». У Галівудзе немагчыма знайсці нікога на ролю Сі Цзіньпіна, бо «такіх людзей, як ён, няма», адзначыў экс-прэзідэнт.

У такім жа ключы Трамп адазваўся пра Пуціна і Кім Чэн Ына. Пра апошняга ён дадаў, што той прыйшоў да ўлады маладым і мае поўны кантроль над краінай.

Увосень мінулага года Трамп называў Пуціна і Сі Цзіньпіна «жорсткімі». Ён таксама казаў, што кітайскі лідар разумны і кіруе Кітаем «жалезным кулаком».

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6