На выставе будуць прадстаўлены выданні са збору Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, аб’яднаныя агульнай тэмай сюжэта паэмы, а таксама творы беларускіх мастакоў, беларускіх і замежных магістрантаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і навучэнцаў гімназіі-каледжа мастацтваў імя Івана Ахрэмчыка.

Экспазіцыя дае магчымасць перанесціся на 500 гадоў таму і сфарміраваць уласнае ўяўленне аб велічы і скарбах продкаў сучасных беларусаў.

Прадстаўнік новалацінскай паэзіі, адзін з заснавальнікаў жанру ліра-эпічнай паэмы ў літаратуры Усходняй Еўропы Мікалай Гусоўскі стаў аўтарам паэмы «Carmen de statura feritate ac venatione Bisontis» («Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго»). Дзякуючы таленту і багатаму жыццёваму вопыту Гусоўскага, твор ператварыўся ў песню сэрца паэта, гімн Радзіме.

Выстава адкрыецца 13 красавіка ў 17:00 у галерэі «Атрыум» (3-і паверх) і будзе прадстаўлена да 27 чэрвеня 2023 года.

«Маладзік над Свіслаччу». Нацыянальны гістарычны архіў падрыхтаваў віртуальную выставу пра спадчыну татар-мусульман

З афішы фільма пра «Песняроў» прыбралі акцёра-купалаўца

Адразу два беларусы ўвайшлі ў журы прэстыжнай кінапрэміі «Залаты глобус»

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1