Лукашэнкаўскія чыноўнікі падчас выканання гімна
Новая назва, уведзеная падпісаным 12 красавіка ўказам, — Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Гэты дзень лукашысты адзначаюць штогод у другую нядзелю мая, а ўведзены ён быў у памяць пра сумнавядомы рэферэндум 14 мая 1995 года, па выніках якога былі адмененыя нацыянальныя сімвалы Беларусі: бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня», — і ўведзеныя сучасныя сімвалы лукашэнкаўскага рэжыму. Пра гімн на тым рэферэндуме гаворкі не вялося.
Падчас падзей 2020 года і пасля іх прымусовае выкананне афіцыйнага гімна і ўключэнне яго запісаў стала адной з формаў катавання палітзняволеных. Акрамя таго, лукашысты апошнія гады шмат рупяцца пра тое, каб ён як мага часцей выконваўся ў розных установах, у тым ліку ў школах ды дзіцячых садах, што стварае гэтай песні адпаведную рэпутацыю.
Чытайце таксама:
Cпартсменаў і трэнераў па новым законе абавязалі ведаць дзяржаўны гімн





