ФСБ апублікавала фота пасведчання Юрыя Дзянісава

ФСБ апублікавала фота пасведчання Юрыя Дзянісава

Паводле ФСБ, Дзянісаў прыбыў з Кіева ў лютым праз тэрыторыю Латвіі ў маскоўскі рэгіён, дзе збіраў звесткі аб Татарскім.

Пасля здзяйснення тэракта 3 красавіка ён вылецеў з Расіі транзітам праз Арменію ў Турцыю. Расія абвясціла яго ў міжнародны вышук.

Арганізатарамі тэракта ў Санкт-Пецярбургу, у выніку якога загінуў Уладлен Татарскі, зʼяўляліся «ўкраінскія спецслужбы і іх агентура», у тым ліку расійскія апазіцыянеры, якія хаваюцца за мяжой, паведамілі ў ФСБ. Таксама ў ФСБ заявілі пра тое, што Трэпава «здзейсніла тэракт у выніку неаднаразовых заклікаў кіраўнікоў Фонду барацьбы з карупцыяй Волкава і Жданава да падрыўной дзейнасці ў Расіі».

Ваенны прапагандыст загінуў 2 красавіка ў Санкт-Пецярбургу падчас «творчай сустрэчы». Яму ўручылі статуэтку, якая пазней выбухнула. Дар'і Трэпавай з Пецярбурга выстаўлена абвінавачанне ў тэракце, яе затрымалі. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?