Скрыншот СТБ

Скрыншот СТБ

У Віцебску знялі рэжым надзвычайнай сітуацыі з-за паводак, але ў некаторых раёнах сітуацыя застаецца ўсё яшчэ напружанай. Падрабязнасці распавялі ў эфіры тэлеканала СТБ.

Максімальны ўзровень уздыму вады на Дзвіне ў Віцебску не так даўно перавышаў дзевяць метраў. Цяпер вада сышла — ужо менш за восем метраў. Рака працягвае вяртацца ў сваё рэчышча.

Праўда, складаная сітуацыя з паводкамі ўсё яшчэ захоўваецца ў Верхнядзвінскім і Полацкім раёнах.

«У асобных рэгіёнах Віцебскай вобласці застаюцца падтопленымі 7 жылых дамоў, больш за 190 гаспадарчых пабудоў, 3 масты і 17 участкаў дарог. Усім грамадзянам, у якіх падворак знаходзіўся ці яшчэ знаходзіцца ў зоне падтаплення, пры неабходнасці аказваецца неабходная дапамога», — распавяла афіцыйны прадстаўнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Соф'я Глінская.

На мінулым тыдні на Віцебшчыне сітуацыя з паводкамі была крытычнай: Дзвіна ў адным з дачных пасёлкаў размыла дарогі, забрала ў раку дрэвы і лаўкі, небяспечна блізка падышла да жылых дамоў.

З-за паводкі пад Туравам гінуць турападобныя быкі, завезеныя з-за мяжы

У Гомелі Сож выйшаў з берагоў і затапіў набярэжную

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?