Арбітражны суд у Гаазе абавязаў Расію выплаціць пяць мільярдаў даляраў украінскай дзяржкампаніі «Нафтагаз» за шкоду, прычыненую анексіяй Крыма, паведаміў кіраўнік кампаніі Аляксей Чарнышоў.

Гаворка ідзе пра кампенсацыю актываў, звязаных з распрацоўкай газавых радовішчаў і развіццём іншай стратэгічна важнай інфраструктуры.

«Веру, што гэта не апошняе рашэнне, якое было прынята ў Гаазе на карысць нашай краіны. За намі праўда. А тыя, хто змагаецца за праўду, не прайграюць», — напісаў кіраўнік «Нафтагаза» ў фэйсбуку.

Прэс-служба кампаніі ўдакладніла, што калі расійскія ўлады адмовяцца ад добраахвотнага выканання пастановы суда, то, згодна з Нью-Ёркскай канвенцыяй 1958 года, «Нафтагаз» мае права пачаць працэс прымусовага выканання пастановы суда на тэрыторыі тых краін, дзе знаходзяцца актывы РФ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?