Справа разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска 24 лютага. Суддзя — Юльяна Шчэрба.

25-гадовая архітэктарка Валерыя Сокал была затрымана 16 снежня 2022 года і да суда знаходзілася пад вартай у СІЗА №1 Мінска.

Па матэрыялах абвінавачання, Валерыя Сокал 16 жніўня 2020 года ўзяла ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў цэнтры Мінска. На праспекце Незалежнасці выходзіла разам з іншымі на праезную частку, блакавала рух транспартным сродкам, не рэагавала на заклікі супрацоўнікаў міліцыі аб спыненні супрацьпраўных дзеянняў.

Суд прызначыў ёй два з паловай гады хатняй хіміі.

Дзяўчыну вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

17 сакавіка яна была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?