Пасольства Расіі ў Осла. Фота: Wikimedia Commons

Пасольства Расіі ў Осла. Фота: Wikimedia Commons

Ведамства адзначае, што за дзейнасцю названых асоб сачылі працяглы час.

«Урад вырашыў абвясціць персонамі нон грата 15 супрацоўнікаў расійскай разведкі, якія дзейнічалі ў Нарвегіі пад дыпламатычным прыкрыццём. Названыя супрацоўнікі павінны пакінуць краіну ў сціслыя тэрміны. Супрацоўнікам разведкі, якія хочуць прыехаць у Нарвегію, не будуць выдавацца візы», — гаворыцца ў заяве нарвежскага МЗС.

Міністр замежных спраў Анікен Гуйтфельт адзначыла, што дзейнасць гэтых расіянаў несумяшчальная з іх дыпламатычным статусам, і рашэнне Нарвегіі — важны крок для памяншэння разведвальнай актыўнасці РФ у краіне і абароны нацыянальных інтарэсаў Нарвегіі.

Яна таксама адзначыла, што Расія цяпер з'яўляецца самай вялікай пагрозай для Нарвегіі з пункту гледжання разведвальнай дзейнасці.

Міністр дадала, што Нарвегія пры гэтым імкнецца і ў далейшым падтрымліваць нармальныя дыпламатычныя адносіны з Расіяй. «Мы хочам, каб Расія і далей мела дыпламатычную місію ў Нарвегіі, але не будзем мірыцца з тым, каб ёю злоўжывалі для разведвальнай дзейнасці пад прыкрыццём», — падкрэсліла Гуйтфельт.

У Польшчы затрымалі яшчэ аднаго расійскага шпіёна. Яго грамадзянства не раскрываецца

Былы ахоўнік пасольства Брытаніі ў Берліне атрымаў 13 гадоў за шпіянаж на карысць Расіі

Эксперты знайшлі вірус-шпіён з кіраваннем праз тэлеграм

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?