У гэтым сезоне на «Найлепшай вуліцы» будзе працаваць 16 рэзідэнтаў фуд-корта, піўны і кактэйльны бары. Зʼявіцца шматфункцыянальная прастора для бізнэс-сустрэч і майстар-класаў і пляцоўка для івэнтаў «Таймс-сквер».

— «Найлепшая вуліца» ўжо не будзе ранейшай, — кажа новая каманда арганізатараў. — Мы хочам, каб яна абʼяднала літаральна найлепшых людзей у Мінску і зрабіла іх суседзямі па інтарэсах і захапленнях.

Але будуць удзельнікі і з мінулага сезона. Напрыклад, «Бабл Дабл» з гасконскімі вафлямі, рол-марожанае ад Ice-Roll, Wings & Ribs з рабрынкамі на грылі, бургеры і хот-догі ад Seven Stars. Зʼявяцца і новыя для «Найлепшай вуліцы», але вядомыя па фестывалі Vulitsa Ezha рэзідэнты: грыль-бар «Шалёны кныр», стыльны фуд-трак Blinblinskiy, COMIDA MEXICANA і іншыя ўстановы з асаблівым меню.

Будуць і зусім новыя ўдзельнікі. Арганізатары гавораць, што старанна іх адбіралі. Сярод пачаткоўцаў PIEROGARNIA з польскімі перогамі, Thai Point з паназіяцкай кухняй, гарачыя багеты ад Cat&Baguette.

Акрамя ежы, на фуд-корце будзе мультыбрэндавы піўны і кактэйльны бары і кальянная зона. Плануюць і забаўляльную праграму: кінапаказы, квізы, майстар-класы, дзіцячыя забаўкі, аркадныя атракцыёны, dj-сэты і іншыя актыўнасці.

— Літаральна кожны дзень тыдня будзе прысвечаны сваёй тэматыцы, а каляндар мерапрыемстваў ужо складзены ці ледзь не на ўсё лета, — інтрыгуюць арганізатары. — Да прыкладу, па выхадных на тэрыторыі пляцоўкі будуць працаваць пастаянныя кірмашы: Local Food з экапрадукцыяй ад мясцовых фермераў і дызайнерскі маркет ад Sarafan. Акрамя таго, гасцей чакаюць сезонныя ўнікальныя тэматычныя мерапрыемствы.

Пляцоўка знаходзіцца на тэрыторыі гадзіннікавага завода «Луч» па адрасе праспект Незалежнасці, 95, корпус 16, недалёка ад станцыі метро « Парк Чалюскінцаў».

З панядзелка па чацвер пляцоўка будзе працаваць з 13:00 да 23:00, а ў выхадныя будзе адкрывацца на гадзіну раней — у 12:00.

Фуд-корт «Найлепшая вуліца» адкрыўся ў Мінску ў жніўні мінулага года. Планавалі, што ён будзе працаваць круглы год, але ў кастрычніку пляцоўка пайшла на канікулы, як мяркуецца, да вясны. З канікулаў у старым фармаце «Найлепшая вуліца» не вярнулася: у лютым у інстаграме зʼявілася аб'ява аб закрыцці праекта, аднак на заводзе «Луч» яе абверглі і паабяцалі, што фуд-корт вернецца ў новым фармаце і з новым аператарам. Зараз аператарам пляцоўкі будзе каманда, якая займаецца фестывалем Vulitsa Ezha.

Чытайце таксама:

Рэстаратар распавёў, якое грамадскае харчаванне ў Мінску цяпер загінаецца, а якое квітнее

Упершыню на фестывалі Burning Man будзе прадстаўлена праца беларускай мастачкі

Papa Bo і каманда колішняга культцэнтра «Корпус» ладзяць серыю канцэртаў Belarus Outside Sound System

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?