У Санкт-Пецярбургу падлетак адкрыў стральбу ў школе
У адной са школ Санкт-Пецярбурга дзевяцікласнік страляў з пнеўматычнага пісталета ў іншых навучэнцаў, паведамляе агенцтва «РІА-Навіны». Гэта адбылося 13 красавіка ў другой палове дня ў школе № 633.
Фота ілюстрацыйнае
Падлетак спачатку зрабіў некалькі стрэлаў з пнеўматычнага пісталета каля навучальнай установы, а затым адкрыў агонь у самой школе. У выніку страляніны пацярпелі чатыры чалавекі.
16-гадовага хлопца, які страляў, затрымалі. Ён патлумачыў, што зрабіў гэта дзеля жарту.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ