«Пры маніторынгу інфармацыі, размешчанай на інтэрнэт-рэсурсе voka.tv, устаноўлена наяўнасць прапановы да прагляду тэлеканалаў Setanta Sports.
Дазвол Мінінфарма на распаўсюд гэтай прадукцыі замежнага СМІ на тэрыторыі нашай краіны цяпер адсутнічае», — адзначыла прэс-служба Міністэрства інфармацыі.
Пра тое, што Міністэрства інфармацыі анулявала дазвол на распаўсюд тэлеканалаў Setanta Sport 1 і Setanta Sport 2 на тэрыторыі Беларусі на падставе рашэння міжведамаснай камісіі па бяспецы ў інфармацыйнай сферы пры Радзе бяспекі, стала вядома 7 красавіка. Ануляванне ліцэнзіі можа быць звязана з пазіцыяй тэлекампаніі адносна вайны ва Украіне.
Чытайце таксама:
Намеснік міністра спорту: Нас са сцягамі не дапускаюць, а замяняюць трансгендарамі
Міжнародная федэрацыя коннага спорту працягнула адхіленне ад спаборніцтваў беларускіх людзей і коней





