Протадыякан Максім Логвінаў
Па словах Логвінава-старэйшага, у кастрычніку 2022 года протадыякан Максім прыехаў у родную Кастраму, каб зрабіць сабе прапіску ў доме бацькі. Пасля гэтага ён адразу пайшоў у ваенкамат і запісаўся добраахвотнікам для ўдзелу ў т. зв. «спецыяльнай ваеннай аперацыі».
Таксама святар падзяліўся, што на гэты крок протадыякана блаславіў сам мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. Больш за тое, кіруючы архірэй наказаў протадыякану Максіму выкладаць святое прычасце расійскім вайскоўцам і надзяліў яго выключным правам прымаць споведзі, але паведамляючы імёны самому мітрапаліту ў Мінск, каб той мог прачытаць «дазвольную малітву».
У дні Велікоднага тыдня і на свята Вялікадня протадыякан Максім будзе, як паведамляецца, служыць у Петра-Паўлаўскім саборы — ён прыехаў у Мінск у адпачынак.
48-гадовы протадыякан Максім Логвінаў — намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай праваслаўнай царквы. Ён вядомы тым, што ўзначальваў вайскова-патрыятычнае брацтва ў гонар святога Даўмонта Пскоўскага, якое дзейнічала пры Петра-Паўлаўскім саборы. Выхаванцы яго брацтва выязджалі на трэніроўкі па стральбе ў вайсковую часць 3214, якой кіраваў сумнавядомы Дзмітрый Паўлічэнка. У 2015 годзе протадыякан Максім праводзіў злёт праваслаўнай моладзі на Лініі Сталіна.
Чытайце таксама:
Протаіерэй Лемяшонак пахваліў Лукашэнку за падтрымку Расіі ў вайне і не толькі
Святар: Беларускую Праваслаўную Царкву перафарматавалі цалкам пад дыктатара





