Лэдзі Гага. Фота: інстаграм спявачкі

Лэдзі Гага. Фота: інстаграм спявачкі

Сустаршынямі адроджанага прэзідэнцкага камітэта па мастацтве і гуманітарных навуках сталі уладальніца прэміі «Грэмі» Лэдзі Гага і прадзюсар Брус Коэн, піша Rolling Stone. 

Камітэт вяртаецца пасля пяцігадовага перапынку — праўленне было распушчанае пры адміністрацыі Трампа ў знак пратэсту супраць рэакцыі былога прэзідэнта на мітынг прыхільнікаў перавагі белых у 2017 годзе ў Шарлотсвілі, штат Вірджынія. 

У верасні Байдэн падпісаў распараджэнне аб адраджэнні камітэта, які быў створаны ў 1982 годзе пры былым прэзідэнце Рональдзе Рэйгане як частка Інстытута музейнага і бібліятэчнага абслугоўвання.

Сярод іншых кандыдатаў у камітэт — тэлевізійны прадзюсар Шонда Раймс, лаўрэат прэміі «Грэмі» Джо Уолш, а таксама акцёры Джордж Клуні, Джэніфер Гарнэр, Трой Коцур, Джон Батыст і Кэры Вашынгтон.

Лэдзі Гага была заўзятай прыхільніцай Байдэна на працягу ўсёй яго прэзідэнцкай кампаніі. 

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0