Сафія Сапега

Сафія Сапега

«Мы пакуль не ў курсе гэтага ( … ), каб нешта сёння па гэтай тэме каментаваць, трэба быць сур'ёзным юрыстам у працэсах экстрадыцыі», — сказаў Дудзіч «Спутніку».

З яго слоў, сям'я пакуль што не сустракалася з Сафіяй у калоніі, але сустракаўся расійскі консул, які атрымаў яе згоду на экстрадыцыю.

«Так, мы ў курсе гэтага, але тое, што яна пагадзілася, гэта ўсё роўна нічога не вырашыць. Тут мільён фактараў. Усё будзе залежаць і ад расійскага боку, ад беларускага боку. Яе згода — гэта фармальнасць», — сказаў Дудзіч.

Па словах дыпламатаў, консульскі работнік быў у Сапегі ў калоніі і атрымаў яе згоду на экстрадыцыю, сустрэча прайшла 10 красавіка.

На пачатку красавіка шэраг СМІ са спасылкай на адваката Сям'і Сапегі паведаміў, што яна можа вярнуцца ў Расію, дзе будзе адбываць астатнюю частку пакарання. Паведамлялася, што яе родныя падалі ў Мінюст РФ хадайніцтва аб яе экстрадыцыі ў Расію, а беларускі бок даў на гэта згоду.

Сапегу затрымалі 23 мая 2021 года ў мінскім аэрапорце разам з з Раманам Пратасевічам пасля прымусовай пасадкі рэйса Ryanair Афіны — Вільня. Праз год суд прызнаў яе вінаватай у распальванні сацыяльнай варожасці, зліве даных сілавікоў (справа «Чорнай кнігі Беларусі») і даў ёй 6 гадоў калоніі.

Сафія Сапега напісала прашэнне аб памілаванні, у якім ёй адмовілі.

Сафія Сапега дала згоду на экстрадыцыю ў Расію

Сафіі Сапезе адмовілі ў памілаванні

Былая палітзняволеная расказала, як ціснуць на палітвязняў у гомельскай жаночай калоніі

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
5