У новай бальніцы будзе чатыры карпусы для пацыентаў і адзін галоўны. Асобна размесціцца корпус для лячэння асабліва небяспечных інфекцый. Усе блокі будуць звязаныя паміж сабой скразнымі галерэямі-пераходамі, паведамляюць «Мінск-навіны».

Галоўны корпус з 2-3 паверхаў будзе ў форме літары «П», з унутраным дворыкам. У гэтым будынку будзе прыёмнае аддзяленне, КТ і рэнтген, 10 рэанімацыйных палат на 18 ложкаў, Экспрэс-лабараторыя, аперацыйны блок, клініка-лабараторная служба, мікрабіялагічны аддзел, аддзяленні функцыянальнай дыягностыкі, эндаскапічнае, платных паслуг і іншыя службы стацыянара.

Тут будуць вучыцца будучыя медыкі: па праекце пабудуюць яшчэ вучэбны будынак для студэнтаў.

«Мы пастараліся зламаць стэрэатыпы стэрыльнай бальнічнай атмасферы і стварыць псіхалагічнае асяроддзе, камфортнае як для пацыентаў, так і для персаналу», — распавялі праекціроўшчыкі новай бальніцы.

Будынкі паабяцалі зрабіць яркімі і арыгінальнымі, розных колераў, каб і пацыенты, і персанал лягчэй арыентаваліся сярод медыцынскіх блокаў.

Цікава, што інфекцыйную бальніцу ў Мінску пабудаваць хацелі яшчэ да прыходу каранавіруса. Цяпер яна размяшчаецца на Крапоткіна — будынкам больш за стагоддзе. Пандэмія паказала, наколькі карпусы маральна састарэлі.

Чытайце таксама:

У Мінску прадаецца ідэальная кватэра для тых, хто сумуе па СССР. Від з акна — на манумент Перамогі, мэбля — вінтажная

У Новай Баравой прэзентавалі новы квартал са свяцільнямі і дываном у двары. Што з цэнамі?

Сучасныя лецішчы каля Мінска. Як выглядаюць і колькі каштуюць

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0