Пасылка, якую атрымала пасольства ў Іспаніі. Фота: «Еўрапейская праўда»

Пасылка, якую атрымала пасольства ў Іспаніі. Фота: «Еўрапейская праўда»

Падазраваны павінен будзе кожны тыдзень адзначацца ў найбліжэйшым да дома судзе. У яго забяруць пашпарт, ён не зможа пакінуць краіну. Суддзя Хасэ Луіс Калома прыйшоў да высновы, што на такіх умовах мужчыну можна адпусціць: раней ён не прыцягваўся па крымінальных справах, а рызыка знішчэння рэчавых докаў у гэтым выпадку адсутнічае. Суддзя прыняў да ўвагі і ўзрост арыштаванага — 74 гады.

У канцы лістапада і на пачатку снежня замініраваныя лісты і пасылкі былі адпраўленыя прэм'ер-міністру Іспаніі Педра Санчасу, у Мінабароны, а таксама ў дыпмісіі ЗША і Украіны. Пры выбуху ў двары ўкраінскага пасольства пацярпеў супрацоўнік.

Па падазрэнні ў адпраўцы выбухоўкі ў студзені затрымалі пенсіянера з паўночнага іспанскага горада Міранда-дэ-Эбра. Раней ён быў чыноўнікам у горадзе Віторыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1