Беларускае пасольства ў Вялікабрытаніі

Беларускае пасольства ў Вялікабрытаніі

Працэс распачаты ў дачыненні да чатырох чалавек: Вадзіма Багаўкова, Максіма Зуева, Сяргея Рабушкі і Аляксандра Напрэенкі.

У дачыненні да Багаўкова і Зуева вытворчасць вядзецца паводле артыкулаў аб распальванні варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), наўмысным пашкоджанні чужой маёмасці ( ч. 3 арт. 218 КК), гвалце і пагрозе гвалту ў дачыненні да службовай асобы (ч. 1 арт. 366 КК). У дачыненні да Напрэенкі і Рабушкі — паводле артыкулаў аб распальванні варожасці (ч. 3 арт. 130 КК) і наўмысным пашкоджанні чужой маёмасці (ч. 3 арт. 218 КК).

МЗС Беларусі заявіла пра напад на сваё пасольства і збіццё консула ў Лондане 20 снежня 2021 года. Паводле іх, гэта адбылося вечарам 19 снежня. 

«Аднаму з супрацоўнікаў пасольства былі нанесеныя сур'ёзныя цялесныя пашкоджанні, спатрэбілася тэрміновая медыцынская дапамога. Ва ўстанове аховы здароўя дыягнаставаны пералом носа, страсенне мозга лёгкай ступені і траўматычны пералом зуба», — зазначалася ў заяве МЗС.

У нападзе МЗС Беларусі абвінаваціла «радыкальную эмігранцкую групоўку «Надзея». Гаворка вядзецца пра супольнасць беларусаў у Вялікабрытаніі, якая выступае за спыненне рэпрэсій і новыя выбары ў Беларусі. У ёй налічваецца 600 чалавек. Сама «Надзея» сваю датычнасць да любых гвалтоўных дзеянняў адмаўляла.

Чытайце таксама:

«Ніякага дачынення не маем», — арганізацыя «Надзея» пра выпадак каля пасольства Беларусі ў Лондане

МЗС паведаміла аб нападзе на беларускае пасольства ў Лондане

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?