Рэктар БДУ Андрэй Кароль. Фота: БелТА

Рэктар БДУ Андрэй Кароль. Фота: БелТА

Цяпер у даследчыкаў у Беларусі, па словах Караля, ёсць праблемы з доступам да навуковых баз даных. 

«Як і ўсе расійскія і беларускія ВНУ, БДУ выкінулі з рэйтынгу U-Multirank. Некаторыя рэйтынгі сталі хаваць падрабязную інфармацыю, іншыя прыбіралі прамыя гіперспасылкі, каб не рэкламаваць нашы ўніверсітэты. Але гэта дробныя паскудствы, яны мала на што ўплываюць.

Горш сітуацыя з базамі даных. Пастаўшчыкі паўнатэкставых і рэфератыўных навуковых баз даных закрылі свае прадстаўніцтвы ў Беларусі і Расіі. Таму мы аказаліся ў некаторым інфармацыйным вакууме, стала больш складана маніторыць сітуацыю і знаходзіць свежыя навуковыя артыкулы.

(…) Як бы мы таго ні хацелі, але англамоўныя эксперты адчуваюць ціск са свайго боку з-за палітычнай сітуацыі. Хутчэй, у акадэмічных апытаннях мы страцім пэўную долю галасоў. Цытаваць работы беларускіх навукоўцаў будуць радзей. Усё гэта адаб'ецца на рэйтынгах праз некалькі гадоў», — расказаў рэктар БДУ ў інтэрв'ю БелТА.

Ён дадаў, што ўніверсітэт «працягвае сістэмную і ўзмоцненую працу па папулярызацыі БДУ ў рэйтынгах».

Чытайце таксама: 

Ціханоўскую выбрала гісторыя. Макей быў беларусам. Калі Масква дасць шанец беларусам? — Віктар Шадурскі, былы дэкан ФМА, вялікая гутарка

Затрымалі кандыдатку навук і дацэнтку БДУ Аксану Улановіч

Адзін з брытанскіх універсітэтаў аб'явіў набор на доктарскую праграму па тэме Беларусі

Клас
9
Панылы сорам
9
Ха-ха
31
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3